http://annahonda.livejournal.com/ ([identity profile] annahonda.livejournal.com) wrote in [personal profile] vadim_i_z 2013-03-22 07:51 pm (UTC)

У сучасным Драгічыне мала цікавага. Помнік растраляным яўрэям на чыгуначным вакзале -- я пісала неяк пра гэта. За аўтавакзалам -- помнік растраляным падпольшчыкам, сярод якіх і мой дзед. Такі ж помнік -- растраляным -- на мясцовых могілках, там іх стралялі проста каля сцяны. У горадзе некалькі такіх месцаў, але помнікі сціплыя, яшчэ з савецкіх часоў. Царква звычайная, драўляная, тыповая, раней вакол яе быў жывапісны парк, цяпер нечага наставілі.
Раней было шмат каменных "польскіх" дамоў на цэнтральнай вуліцы, але, гавораць, іх распрадалі на цэглу.


Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
(will be screened if not validated)
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting